Старонка праверана
Так гаруюць, так смуткуюць
Дзьве сястрыцы, дзьве пуцінкі,
Што ў палёх адны пустуюць,
Што іх глухнуць каляінкі.
І пачуў іх жальбу вецер,
Што праходзіў тут па полі,
І гаворыць ім — „маўчэце:
Вы — сьлед цьмяны чужой волі“.
1913 г.
|}