Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

МОГІЛКІ

Круглае поле. Узгоркі, каменьне.
Лес па краёх, як сьцяна.
Ціха навокал. Нудна на сэрцы.
Птушка ня крыкне нідзе ні адна.

Могілкі ў полі адны-адзінюткі.
Праслы гнілыя на дол паляглі.
Крыж пахіліўся гаротна-журботна.
Многа іх, многа ляжыць на зямлі!

Дзе-ні-дзе дрэўцы, бярозка, хваінка.
Дожджык магілкі размыў спаласкаў.
Вось дзе ад гора мужык адпачыне,
Вось дзе ён думкі-згрызоты схаваў.

1908 г.