Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДАРОГА

Між палёў шырокіх,
Як зьмяя якая,
Цягнецца дарога,
Вузкая, крывая.

Наабапал грушы
Разрасьліся ў полі.
Нізенькі яловец
Чэзьне, бы ў няволі.

Тут мужык працуе,
Чорны ўвесь, як сажа.
Крыж на перасеках
Аб пакуце кажа.

Коціцца цялежка,
Б‘ецца аб каменьне,
Гаратай на поле
Глядзіць ў задуменьні…

Ой, дарога-сьцежка,
Вузкая, крывая!
І ты, жыцьцё наша,
Ты, доля, такая!

1907 г.