Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А як песьня панясецца —
Колькі ў песьні той нуды!
Уцякаў-бы, бег, здаецца,
Сам ня ведаеш, куды.

Край наш родны, бедна поле!
Ты глядзіш, як сірата,
Сумны ты, як наша доля,
Як ты, наша цемната!

1906 г.

|}