Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як-быццам важыўся лёс яго народу ("Звон шыбаў", ("Цені-страхі"), - Колас мацнее душой, крапчэе яго вера ў ясьнейшую будучыну, і ў сваіх апошніх творах, зьмешчаных у зборніку "Водгульле", Колас ударае ў новы тон - адпаведна да настрою беларускае вёскі ў вольнай Беларусі: "Змоўкні ты, сьціхні, песьня пакуты!" - кажа поэт і заклікае сьпяваць "новыя песьні" - песьні Волі.

Душа беларускага селяніна неаддзяліма ад тае прыроды, з якой ён ад вякоў зжыўся, якая кшталтавала ягоную душу. І гэтая самая прырода, з якой так хораша станавалася песьня нашага народу, увабраўшы ў сябе і шум нашым бароў, і сьпеў ветру ў полі, - гэтая самая прырода дае Коласу магутнае творчае натхненьне, а кожная зьмена ў жыцьці прыроды знаходзе жывы водгалас у коласаўсай поэзіі. Колас - бадай першы сярод нашых песьняроў іменна ў галіне маляваньня прыроды, і поэма яго "Новая Зямля" з гэтага пагляду ня мае сабе роўнае ў нашай літэратуры.

Выяўляючы ў лірыцы душу народу і настроі беларускае прыроды, Колас у сваіх эпічных творах дае глыбокі аналіз гэтае душы і роднае прыроды, заўсёды ў яго жывой і такой блізкай да спраў чалавечых ("Казкі жыцьця"). Сьледам за цэлым радам невялікіх апавяданьняў, пісаных вершам і прозай ("Родныя Зьявы"), Колас, у меру ўсё паўнейшага апаноўваньня ім поэтыцкае тэхнікі, пераходзе да вялікіх твораў належаць: поэмы вершам - "Новая Зямля" і "Сымон Музыка", ды повесьць "У Палескай глушы". "Новая Зямля" - гэта найпаўнейшы і найбагацейшы малюнак жыцьця сялянскае сям'і і змаганьня безьзямельніка лясьніка за свой самастойны варштат да працы - за зямлю. А як добра, як глыбака заглядае Колас у душу беларускага дзіцяці - і ў "Новай Зямлі", і раней - у дробных апавяданьнях! Дый усю сваю поэму "Сымон Музыка" наш пясьняр ахвяроўвае ў цудоўным па хараству вершу "Сымон Музыка" наш пясьняр ахвяроўвае ў цудоўным па хараству вершу - нашай моладзі. "Сымон Музыка" - гэта проблема паяўленьня самародкаў-мастакоў у нашым народзе, гэта памастацку змаляваны абраз духовага росту і сацыяльнага дасьпяваньня дзіцяці-музыкі, пайшоўшага самапасам у жыцьці. - А повесьць Коласа "У Палескай глушы" - гэта пабедная песьня моладасьці з яе высокімі ўзьлётамі ўвышу і вялікімі ідэаламі, - тэй маладасьці, што так лёгка перамагае ўсе нягоды, увесь бруд жыцьця. Гэта - бяссумліўна ў значнай меры абраз уласнаго жыцьця Коласа з першых гадоў яго працы, як народнага настаўніка, у глушы Палесься.

Мяккасьць тонаў, якімі малюе Колас родныя абразы, зьяўляецца асноўнай вонкавай рысай яго творчасьці, дый яна цалком вынікае з агульнага характару Коласа. Але Колас умее знайсьці і другія тоны, калі яго ахоплівае справядлівы гнеў на крыўдзіцеляў яго народу, і ён вяроўкамі ды асінамі пастрашае тых, каго лічыць ворагам сялянства. З агульным тонам коласаўсае ліры зьвязана і форма яго вершаў - такіх лёгкіх, мілагучных, быццам самі яны - бяз ніякага высілку з боку аўтара - выліваюцца