Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

болей ці меней блізка. Іх настроі і думкі - гэта йшчэ не беспасрднае выяўленьне настрояў і думак сялянскае масы, якая высказвалася ў тыя часы бадай выключна ў песьні народнай, у казцы-легендзе, творанай ад вякоў і ўсьцяж абнаўлянай.

Якуб Колас - першы пасьля Купалы вялікі мастак слова, які сам выйшаў з народнае гушчы, які ніколі ад яе не аддзяляўся і даў запраўднае - да канца - выяўленьне беларускае сялянскае душы[1]. Праз ягоныя вусны прамовіў сам народ. Вось гэты зьмест творчасьці Коласа разам з мастацкай формай яе і складаюць тую вялізарную цэннасьць поэзіі Коласа, якая паставіла яго на першым - побач з Купалай - месцы ў беларускай адраджэнскай літэратуры.

З поўным правам можа наш Міцкевіч тасаваць да сябе словы свайго аднафамільца - вялікага Адама, які "за мільёны кахаў і цярпеў". Душа Коласа - гэта душа беларускага вяскоўца, толькі непамерна ўзросшая панад вясковы ровень, абняўшая ўсе праявы жыцьця і ўсе перажываньні сярмяжнае масы. Яго сэрца б'ецца ў тахт з біцьцём міліёнаў сэрц сялянскіх. Ён глядзіць на сьвет вачыма сваіх братоў-сярмяжнікаў, толькі адразу абымае вялізарныя прасторы, недаступныя кожнаму з іх паасобку. І з душы яго вырываецца стогн - крык жалю і крыўды, крык міліёнаў забітых, загнаных і змардаваных жыцьцём людзей, які выліваецца на паперу ў пастаці мастацкіх вершаў, апавяданьняў, казак... Не дарма-ж першы зборнічак вершаў сваіх назваў Колас "Песнямі жальбы": ў іх адбіўся ўвесь сум і ўсё гора многапакутнае беларускае вёскі, - той сум, што вее ад нашых ніў і палеткаў.

У коласаўскай лірыцы, дзе поэт заўсёды бывае найбольш беспасрэдні, найлепш і найпаўней выявілася душа беларускага народу. Хоць у Коласа пануе сумны настрой, хоць жалем і скаргай пранікнуты ягоныя "Песьні жальбы", як і душа нашага вясковага люду, - аднак, сум і туга яго не адчайныя, не безнадзейныя: праз іх прабіваецца пачуцьцё ўласнае сілы прабіваецца магутнае імкненьне да волі, якую дае жыцьцё на ўлоньні прыроды, прабіваецца вера ў тое, што сучасны стан - гэта нешта дачэснае, што "быць ня можа, каб ня грэла лепей сонца", што "наша Праўда нам, паможа, - блісьне сьвет і к нам ў ваконца!". І ў меру таго, як ідзе прабуджэньне ў беларускіх працоўных масах, як вырастае душа народная, як рэалізуюцца імкненьні масы да волі і яснаты, - ў меру гэтага і настроі Коласа зьмяняюцца. Праўда, вялізарнае ўстрасеньне, якое перажыў беларускі народ у сувязі з вялікай вайной і рэвалюцыяй, на мамэнт нарушае тую духовую роўнавагу, якой ад самага пачатку сваей творчасьці ад'значаецца наш пясьняр - так сама, як і апяваны ім народ. Але сьледам за мамэнтам нейкага як-быццам недаўменьня, нейкае нэрвовасьці і хвараблівае ўражлівасьці, выяўленай Коласам у вершах з часоў, калі йшчэ

  1. Места заўсёды было і асталося для Коласа чужым і незразумелым.