Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

7 жэньні пачалі выяўляцца малюнкі вайны, ён стараўся вызначыць тое месца, дзе грымелі гарматы, і ўжо пачаў вылічаць, калі да іх ціхага сяла дакоціцца хваля вайны.

А страшныя гукі, так моцна калышучы душу, усё грымелі і грымелі, то кароткія, то працяжныя. Яны парушалі звычайную плынь жыцьця Рамана, яны прыносілі новыя пачуцьці і выклікалі цэлы шэраг новых пытаньняў.

Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаньнямі, сваімі думкамі.

Ён абвёў вачамі поле. На полі было ціха і пуста, ні душы. Яму здавалася, што поле і гэтыя яры з іх хмызьнякамі і дзікімі грушамі, і гэтыя невялічкія ляскі, раскіданыя сям-там цёмна-сінімі кудзеркамі, таксама мелі цяпер нейкую нязвычайную выразу, як-бы іх засмуціла зусім новае і неспадзяванае пытаньне. "Вярсты дзьве, па той бок яру, стаяла іх сяло, а з аднаго і з другога боку — цэлы рад ветракоў з занямелымі крыльлямі. Вецер заспакоіўся, і некам было вярцець іх крыльлі, хоць у вапошнія часы і пры добрым ветры стаялі яны нярухома, бо ня было чаго малоць.

Раману было маркотна. Ён падняўся, падышоў да коніка. Конь старанна згры-