Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паварушыцца і паглядзець на неба яму не хацелася, бо так добра было ляжаць. Ён зноў сьцішыўся, гатовы заснуць.

Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра. Цяпер гэты гук быў многа выразьнейшы. Раман пачуў, што яго нешта як-бы штурханула з сярэдзіны, бо ў голасе гэтага грому пачулася штось новае і страшнае.

Ён прысеў і прыслухаўся. Неба было яснае, спакойнае. Там-сям на небе стаялі камячкі белаватых хмурынак, як адзнакі добрае пагоды. Зрэдка павяваў невялічкі паўднёвы ветрык, ціха калышучы лісьцё дуба. Раман прыслухоўваўся нядоўга: таемны гук грымнуў і ў трэці, і ў чацьверты раз.

Ну, цяпер ясна: гэта грымелі гарматы, і гук іх данасіўся якраз з поўдня.

Сон разьбіўся. Раман сядзеў і слухаў, як грымелі далёкія стрэлы гармат, і ў яго душы падымаліся нейкія хвалі многалучнага пачуцьця і нейкага нявыразнага настрою. Перш за ўсё адчуваўся страх, але разам з тым было і штось прыгожа-павабнае ў гэтым было і штось прыгожа-павабнае ў гэтым далёкім грукатаньні, і нейкая няясная надзея калыхала сэрца Рамана. Якая гэта была надзея, на што накіроўвалася яна, якая яе была істота - Раман ня мог разабрацца. У яго выабра-