Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Да гэтага часу мужчыны яшчэ маўчаць, набіраюцца толькі злосьці. Мужчыны сварацца часьцей увечар, ці ў сьвяты дзень, бо ў будны часу няма. А бабы тымчасам пачынаюць прабаваць моц сваіх чубоў. Вараць яны ў аднэй печы, але ў асобных гаршчкох. Дастаецца тут і бедным гаршчком.

А ўжо пасьля жанок б’юцца мужчыны.

Каб падзяліцца, яшчэ мала пабіцца адзін раз: трэба пабіцца найменш раз восем, каб разы тры засыхала скурка на носе, трэба разоў шэсьць абадраць твар ды ліхтар паставіць каля вока, а лоб убраць гузам або і двума. Тады толькі можна лічыць, што права на дзяліцьбу здабыта.

II

Дзякуй богу, што бог сярдзітым людзям не дае многа сілы.

Сымон яшчэ змалку паказаў сваю злосьць. Раз ён завёўся за нешта з сваёй сястрой Марцэляй. Сымон так узлаваўся, што ўкусіў сястру за жывот. А то ўжо быў Сымон дзяцюком. Любіў ён часамі зухнуць. Загнаўшы да Коўны плыты, ён купіў сабе стары афіцэрскі сурдут. Бацька дома і давай прабіраць за гэта Сымона. Сымон кінуў вобзямлю сурдут, пачаў таптаць яго