Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЯЛІЦЬБА

I

Ну, што ты з гэтымі бабамі зробіш?

Калі ў хаце жывуць дзьве бабы, то ўжо спакою няма.

— Гыр-гыр-гыр! гыр-гыр-гыр! — гыркаюцца яны ад самага раньня.

Адна — капач, тая — мешалка. Адна — гультай, другая — няўмека.

Так і кідаюць адна аднэй на вочы.

А як лягуць спаць, то кожная ўсю ноч шэпча на вуха свайму мужыку, — нагаварвае на другую.

Мужчыны толькі скрыва паглядаюць адзін на аднаго. Але, пакуль што, маўчаць.

Да дзяліцьбы яшчэ далёка. Дзяліцьба ідзе вось у якім парадку: перш-на-перш выступаюць бабы.

Бабы сварацца год, год з палавінаю, а то і цэлых тры. Мой нябожчык-дзед казаў, што яго нябожчыца-жонка сварылася з яго нябожчыцай-братавай цэлых дванаццаць год! Наўперад бабы сварацца патроху, — так, гадзіну, дзьве ў дзень.

Потым сварцы адводзіцца больш часу — гадзін 5-6.