Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагамі; потым парваў на сабе кашулю, порткі, залез голы на жорны і сказаў:

— Так пан Езус пакутваў!

Мікола ня ўступаў у злосьці свайму брату Сымону. Так, раз ён паехаў на поле па ячмень. Падымалася хмара, грымела. Мікола наклаў воз на борздую руку. Толькі што 1н нукнуў на каня, — шусь ячмень з возу! Мікола закіпеў, узлажыў другі раз. Не пасьпеў ён выехаць на дарогу — ізноў бух ячмень з возу!

— То ты гэтак?! — крыкнуў Мікола. Схапіў тут рубель[1] і давай малаціць ячмень. Памалаціў, вытрас, салому палажыў на воз і сам сеў.

— Вось ты цяпер раскідайся, пракляты!

Другі раз Мікола пабіў у сваёй хаце вокны, місы, гаршчыкі. Нічаму не давала спуску качарга. Пабіўшы ўсё, што можна было пабіць, Мікола стаў сярод хаты і пазірае, што-б яму яшчэ пабіць. Вокны, гаршчкі, міскі былі ўжо пабіты. Аж бачыць Мікола — абразы на сьцяне вісяць. Многа іх, штук са дванаццаць. Адзін абраз быў намал1ван так, што сьвяты з гэтага абраза пазіраў у вочы. Куды-б ні павярнуўся, а ён

  1. Рубель — жэрдка для ўцісканьня снапоў і саломы.