Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятро маўчаў. Дый што тут казаць. Хіба ты яго пераканаеш. Радуецца кулаччо, бо не па нораву яму новая ўлада.

Раман пашоў на вёску паслухаць, што гавораць людзі. Пятро таксама павярнуў у свой двор. Стаяць на вуліцы і слухаць гэту кулацкую гутарку яму было прыкра.

"Ах, вы жылы, жылы!" разважаў сам з сабою Пятро: "чакаеце Дзянікіна, ня люба вам, што бедната галаву падняла. Каб часам-жа і самі не заплакалі!"

Нявесела было на душы ў Пятруся. Перш быў за дзела ўзяўся, плот паставіў на сваім надзеле, падгатаўляў мясьціну, каб перансьці туды сваю хату. Думаў пачаць памалу будавацца. Цяпер-жа ўсё гэта спынілася.

"Задушаць, усё задушаць і зьнішчыць могуць, сволачы!

Так і спыніў сваю работу Пятро, бо нашто рабіць? Калі прыдуць дзянікінцы, то ўсё будзе зьнішчана ды яшчэ і самога калаціць будуць. Але ня гэта страшна, - страшна, што стары парадак можа вярнуцца. Заможнае сялянства пачало падымаць галаву. То там, то сям стаялі гурткі заможнікаў, якія так ці йначай лічылі сябе пакрыўджанымі беднатою і ў глыбі душы, хоць аб гэтым яшчэ не адважваліся казаць у голас пры ўсіх, былі рады прыходу Дзя-