Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму самы верх, накрыты чырвоным жалезам.

Але ў гэту мінуту ён ня цешыў Рамана і меў таксама смутную выразу свайго аблічча, як-бы ён спагадаў свайму гаспадару.

Праехаўшы крыху выганам, Раман зьвярнуў да свае клуні. Каля клуні быў Іван. Іван моўчкі стаў выпрагаць каня. Колькі мінут бацька і сын маўчалі.

Раман скоса, украдкам паглядаў на сына. Яму хацелася пагаварыць з ім аб тым, што ён дэзэртыр і якія вынікі можа мець гэта дэзэртырства для іх гаспадаркі. Выпраглі каня. Прывязалі каля "кармушкі". Іван вынес з клуні ў кашалі сечкі.

- Чуў? - зьвярнуўся Раман да сына: - дзянікінцы ўжо Белгарад забралі.

- Па гарматах чуваць, што па гэты бок Белгараду бой ідзе, - адказаў Іван, высокі шырокаплечы дзяцюк, адзеты напалавіну ў казённае.

Раман пачухаў патыліцу.

- Але вось што, Іванькя, - вымаўляючы слова "Іванька" на курскі лад, сказаў Раман: - па вёсках, кажуць, зьяўляюцца вайсковыя атрады, ловяць дэзэртыраў, а гаспадарку іх нішчаць, не захапілі-б і цябе.

- Такія выпадкі ўжо былі, - панура адказаў Іван: - на Данскім хутары з трох