Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

двароў пабралі каровы і коні; дзядзя Кандрат сказываў.

- Пабралі?! - апаўшым голасам спытаў Раман: - бач, ты, якія дзяла.

Паўмачалі.

- Нічога, баця, не паробіш, а йсьці-та трэба.

Раман уздыхнуў.

- Ах, ты грэх які! э-хэ-хэ! - цмакаў Раман і чухаў патыліцу.

- А ты, Іванькя, глядзі, з розумам рабі: убачыш, што дзеля ня выходзіць, дык ты... таго.

- Ведаю, баця, вайсковую службу, - усьміхаючыся адказаў Іван: - варон страляць ня буду, а "прымяніцца да меснасьці", як вучыць салдацкая мудрасьць, здарэньня не прапушчу.

Так разважаючы, бацька і сын чулі нейкую фальш і стараліся не глядзець адзін другому ў вочы.

- Якая гэта вайна, - стараўся Раман знайсьці якое-небудзь апраўданьне: хіба гэта вайна?

У хаце за сталом яшчэ пагутарылі аб тым, што Івану трэба йсьці на службу. Бабка Параска, жонка Рамана, трохі плакала па Іване, але ня моцна, бо ўжо прывыкла да яго частых мобілізацый. "Маладайка" Матрона, Іванава жонка, была маўкліва,