Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

смучалі Рамана. А горш за ўсё гэтыя атрады. Ужо даўно цягнецца гэта гісторыя з дэзэртырамі. Многа разоў прысылаліся грозныя прыказы з ваенных камісарыятаў аб дэзертырах. Многа разоў хадзілі ваякі ў павет і зноў варочаліся дадому праз месяц ці колькі нядзель. Цяпер-жа, відаць, цьвёрда паложана зрабіць канец дэзэртырству.

"Наскочыць атрад, захопіць Івана, тады прахам пойдзе твая гаспадарка" - думаў Раман: "трэба што-небудзь думаць, бо йначай - бяда".

Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру.

Дарога, агібаючы яр, забірала ў поле, потым зноў павярнула канец свае дугі ў бок сяла. Перад самым сялом цягнуўся роўны, прасторны выган. Каля платоў па выгане віднеліся высокія круглыя кучы наваленага гною. У вапошнія годы гаспадары перасталі вазіць яго на поле. - "Што вазіць яго", разважалі яны: "я ўгнаю поле, а на другі год ім будзе карыстацца другі".

Так і валяўся гной па выгане бяз усякае карысьці. На гэтым-жа выгане стаялі ветракі, спыніўшы свае крыльлі. Раман таксама меў вятрак. Раманаў вятрак стаяў зусім блізка ад дарогі і меў вельмі прыгожы выгляд. Асабліва многа хараства прыдаваў