Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- А ты-ж сам сьвяты? - пытаньнем адказаў Пятро: - а дубы, якімі пазавальвалі вы свае двары і выганы, адкуль вы бралі? А хто паразвалакаў маёнткі, павыдзіраў апошнія юшкі ў печах? Што-ж ты думаеш: той пан, які прыдзе з Дзянікіным, падаруе вам гэта? Сам прынясеш яму апошні гвозд, што выдралі са сьцяны панскага дому, ды ў ногі будзеш яму кланяцца. Але справа ня ў гэтым. Ты кажаш: "наўперад езьдзіў на нас пан, а цяпер езьдзяць Хведзькі". Што пан езьдзіў, будзе езьдзіць, калі прыдзе Дзянікін, - гэта шчырая праўда. А Хведзька многа наезьдзіў? Хто стаўляе пана і хто ставіў Хведзьку? Як-жа ты гэтага ня можаш зразумець? Хведзька аказаўся - дрэнь, яго выкінулі, як гнілую падэшву, гадзіны лішняе не аставаўся, пад суд аддалі. А пана ты зьменіш? Ды што гаварыць! Адна справа, калі над табою гаспадараць, а другая, калі ты сам гаспадарыш. Вы пачулі пра шомпалы і ўзрадаваліся, даведаліся аб белым хлебе і ўсьцешыліся! Шомпалаў то яны вам дадуць, а вось белым хлебам не пакормяць і гаспадарыць самі і біць будуць вас па мардасах, бо вас можна купіць за белую булку, бо вы няздольны быць гаспадарамі свайго жыцьця... Народ, народ!

Пятро яшчэ штось хацеў сказаць, але яму было так горка і крыўдна, а яго слу-