Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хачы так далёка былі ад таго, што ён ім казаў, што Пятро ня мог далей гаварыць, падняўся, уздыхнуў і пашоў па сьцежачцы. Праз колькі крокаў сьцежачка зьбягала ў яр, густа заросшы кустамі і травою, а ў гэтых кустох разам са сьцежачкаю схавалася і акрытая лахманамі фігура Пятра.

Захар нейкі час яшчэ сядзеў і гутарыў з Раманам. Яны ўжо не зварачалі ўвагі на тое, што гарматы грымелі і рабілі там нейкую справу. Цяпер Захар казаў аб навінах, якія чуў ён у воласьці. Першая і самая грунтоўная навіна - у іх воласьць гэтымі днямі прыдзе дывізія войска, якое, разумеецца, будзе стаяць па вёсках. У іх-жа Ліпавец прыгоняць цэлых два палкі. Дачуўшыся і яшчэ мацней пачухаў патыліцу. Лёгка сказаць - два палкі! Гэта, значыцца, паставяць у двор па 10-15 чалавек і трэба іх карміць. Н, але раз трэба, то трэба - нідзе ты ня дзенешся. Дрэнна толькі тое, што салдат любіць часамі і ў пограб зазірнуць і ў кубелец з салам залезьці. Таксама не адкіне ён і мёду, а ў Рамана быў добры пчольнік, вульлёў на сорак. Усё гэта моцна засмучала Рамана. Апрача таго, па вёсках пачалі зьяўляцца вайсковыя атрады і вясьці строгую расправу з дэзэртырамі. Забіралі каровы, коні з тых двароў,