Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьнішчыўшы яго грошы, якія зарабіў ён сваёю сталяркаю, жывучы дзесь у Кацярынаславе, і палажыў іх на кніжку, Пятро зусім не наракаў за гэта на рэволюцыю. Гэта прыхільнасьць да новае ўлады выплывала ў яго ад бескарыснага сэрца, яна паланіла, захапляла яго вяліччам і хараством ідэі, калі людзі будуць мець роўнае права на карыстаньне дабрабытам, калі ня будзе гэтага абіраньня чалавекам чалавека і зьнікне гэта векавечнае прыгнячэньне багатым беднага.

Дык што значыць яго прапаўшыя грошы ў параўнаньні з тым новым ладам жыцьця, які зараджаўся на яго вачох і якому пагражалі тысячы ворагаў з усіх бакоў і пад рознымі лёзунгамі?

Хіба ў такія моманты можна думаць аб гэтых грошах? Да будзь яны тры разы пракляты!

У хаце Пятра была страшэнная беднасьць. Дзеці сядзелі на печы голыя, босыя. Аб хлебе і гаварыць ня прыходзілася. Хлеб замяняўся бульбаю, просам. Ня было нават дроў, і ў той час, калі сяляне, меўшыя коні, вазілі і завальвалі дубамі свае двары, Пятро мусіў на ўласных плечах насіць дровы. Але з лесу іх многа не наносіш, бо лес быў далёка. Прыходзіла-