Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

11 ся проста адкопваць з-пад сьнегу пні, каб нашчапаць сабе дроў.

Прабаваў зьвярнуцца з дапамогаю да Хведзькі Кандратава, каб паджыцца хлебам. Але хіба то быў чалавек? Хіба меў ён спагаду, сумленнасьць? Сам-то ён еў хлеб, сеяны на самае тонкае сіта, а для Пятра не знаходзілася ні аднаго пудзіка.

З гэтым Пятро яшчэ пагадзіўся-б, бо што рабіць, калі хлеба няма, калі сама Масква, дзе жыве душа і мозг рэволюцыі, — галадуе. Туды трэба даваць хлеб, трэба падтрымаць тых, у чыіх руках знаходзіліся лёсы рэволюцыі. Але куды-ж ішоў хлеб, рэквізаваны ў багатых гаспадароў? Ён расходзіўся па руках спэкулянтаў, яго адвозілі ў Рыбінскія Буды і выменьвалі на самагон. І ўсё гэта рабілася з ведама Хведзькі Кандратава.

— Вось хто капае магілу савецкай уладзе, — у вабурэньні душы казаў Пятро: — такіх сволачаў трэба гнаць, расстрэльваць такіх гадаў!

Спадарожны Пятра быў Захар Палянскі, мужык сярэдніх гадоў, досыць заможны гаспадар.

Раман сядзеў пад дубам, то прыслухоўваючыся да грому гармат, то паглядаючы на падарожных. І цікава: у тыя моманты, калі заціхалі гарматы і доўга