Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лажэньне рэчаў, аб якім так грозна загаварылі гарматы, бо толькі такім чынам, шляхам агульна-грамадзкага высьвятленьня пытаньня, складаецца сталая грамадзянская думка. Раман прызіраўся, стараючыся згадаць, хто гэтыя людзі. Аднаго ён ужо пазнаў: то быў недалёкі сусед, сталяр Пятро Мазалеўскі. Праўда, і пазнаць яго было ня трудна, бо ня было другога такога чалавека ва ўсім Ліпаўцы, так бедна адзетага і наогул такога горкага бедака, як гэты сталяр Пятро. Яго аблезлая, круглая шапка даўно ўжо страціла ня толькі свой былы надворны выгляд, але згубіла і самую гісторыю свайго пахаджэньня. Яна нязьменна сядзела на галаве свайго ўладцы, зрабіўшыся як-бы часткаю гэтае галавы. Кароткі кажушок, калісь меўшы белы колер, цяпер быў зямліста-шэры, аблеплены латкамі рознае велічыні, гатунку і формы. Тут былі латкі палатняныя, кажурынкавыя, суконныя, раменныя. Полы кажушка скончваліся пашматованымі, абтрэпанымі лахманамі, якія пры хадзе і пры ветры рабілі вельмі сьмешныя і замыславатыя рухі. І трэба зазначыць, што ва ўсім сяле ня было другога чалавека, такога прыхільніка да новае ўлады, як Пятро. Ня гледзячы на тое, што рэволюцыя падсекла яму крыльлі,