Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І сіроткай глядзіць поле,
Смутна ўдаль бягуць шнуры
І ня кажуць, што за доля,
І дзе іх гаспадары.

27/VIII 1916 г.

|}


ВОРАГАМ.

За што лілася кроў людзкая?
За што гібеў і гінуў люд?
Гібеў набытак ўсяго краю,
І пакаленьняў гінуў труд?

І бег народ, як ў час паморку,
Закрыўшы вочы, ў Божы сьвет,
І толькі дым ўздымаўся горкі,
І крыж адзначываў іх сьлед.

А колькі сьмертак дзетак мілых
На вашай совесьці ляжыць?
Пануе ціш на іх магілах,
І край разбураны маўчыць.

І вы цяпер рукамі ката
Гатовы згоду „дараваць“,
Але ці можна у вас брата,
Скажэце, Каіны, прызнаць?

Вам не па сіле груз цяжэрны
Вайны, што самі вы ўзьнялі;
Яе пажар і мах бязьмерны,
Згінота цяжкая зямлі!

Ня вы дасьцё народам сьвята,
Ня вам пажар вайны заліць.
Прэч вашы рукі, збойцы, каты —
Ня вам аб згодзе гаварыць!

2/XII 1916 г.


* * *

Люд стогне, гаруе пад цежарам меча,
Скаваў яго сэрца гарачае лёд.