І неба маркотна, і хмары плывуць,
Іх сьлёзы на землю цякуць…
Прыбіты вадою, на срэбраны гак,
Ляжыць невядомы бядак,
Ваяка-салдацік, ад дому ўдалі…
Яму не знайшлося зямлі!
Эх, ты, небарака! То, знаць, па табе
Ўсё вецер сумуе ў вярбе,
І рэчка у хвалях - жалобе бяжыць,
І неба праз сьлёзы глядзіць.
Ды рэчка заціхне, і вецер засьне,
І ласкаю неба зірне,
І ўсё спачыне, спазнае час свой,
А людзям ці будзе спакой?
20/VIII 1916 г.
|}
ПОЛЕ. Зарасьлі вы, межы, ў полі Не хапіла сіл жаночых Вось і трэцьце даў Бог лета, Дзе-ж падзелісь вы, сяляне?
|