Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Змоўклі песьні веснавыя,
Зьбеглі хмары грамавыя
Ў невядомы край.

Зсохлі травы, зьвялі кветкі,
Зьніклі пташкі ўнезаметкі,
Глухне, ціхне гай!

Шкода жыцьця маладога,
І так смутна, так убога
Праняслось яно!

І паніклі ў сэрцы мары,
Як ў блакітным стэпе хмары
Белае руно.

Ох, прайшлі дзянькі любыя,
Немяцежныя, сьвятыя,
Іх няма, няма!

І на душу смуткам ляжа,
Смуткам сэрца апіража
Горкая дума.

Тускна, моладась, прашла ты!
Сагнаў віхар злы, пракляты
Маю весну ў даль.

І прашла ты незаметна
У змрок ночы беспрасьветнай…
Жаль вясны мне, жаль!

26/VII 1910 г.

|}


* * *

Год за годам уцякае,
Часам смутна стане мне,
Што вясенька маладая
Мігатнулась, як у сьне;

Толькі дзесь у сэрцы жывы
Думкі, вобразы яе;