Гэта старонка не была вычытаная
Пастаялі, разьвіталісь
Мы з табой у лесе,
Разышліся і схавалісь
Мы ў густым навесе
Маладых яліні хвояў
І бяроз пахучых.
Жаль растаньня сэрца кроіў,
Горкі жаль, пякучы.
Я спыніўся. Сэрца млела,
Сьцішна стала ў лесе,
Толькі лісьце шапацела,
Як той дождж па стрэсе
Ўвечар восені пастылы,
Ў змрок спавіты: шэры, а
Як зьнікаў твой вобраз мілы,
Дарагі бяз меры.
3/X 1915 г.
|}
АПОШНІ ЛІСТОК. Ў апусьцелым садку Ўсе лісточкі даўно Трэпле, бура яго, З тэй галінкай, дзе ён |