Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А хвоі-суседкі і цёмныя ёлкі,
Як смутныя ўдовы, стаўпіліся тут,
Даведацца хочуць і траўкі і зёлкі,
Якія навіны прыйшлі ў гэты кут.

І ўсе не спакойны, ўстрывожаны моцна,
Чагось та чакаюць, і боязна ўсім.
А вецер-задзіра гудзе, як нарочна,
Шуміць і халодзіць дыханьнем сваім.

Дзярэўі трывожны і лісьце раняюць,
І з шолахам ціхім убёр іх ляціць.
—„Ня бойцеся, брацьці!“ ім гусі гукаюць:
„Зноў, дасьць Бог, вясною вада зашуміць“

З узгорку ў лагчыну дарожка зьбягае,
Дубы наабапал і клёны стаяць…
Ці помніш ты час той, скажы, залатая?
Аб чым твайму сэрцу дубы шапацяць?

|}


РАСТАВАНЬНЕ.

Вечарэла і цішала,
І гушчалі цені;
Поле моўчкі пазірала,
Лес быў ў задуменьні,

Той стары лес, праз каторы
Нам была дарога;
А над намі, на прасторы
Божага разлога,

Хмаркі згодна шлі куды-та
Доўгаю градою.
Смуткам даль была спавіта,
Як мы шлі з табою.

Удоўж дарогі разрасталісь,
Высілісь хваіны,
І-маўчалі, не гайдалісь.
Лапы іх, галіны…