Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трупік Пётры знайшлі людзі,
Што ганялі стадка.
Прыйшла маці, б'е у грудзі,
— Ой, дзіця, дзіцятка!

Мой сыночак, залаценькі!
Ой, ачнісь, зірні ты!—
А ён, бедны, няжывенькі,
Вочачкі закрыты.

* * *

З таго часу, чалавеча,
Толькі ночка гляне,
На тэй грэблі голас нейчы
Прычытоўваць стане—

На тым месьце, дзе маленькі
Быў Пятрусь забіты—
— Мой сыночак, залаценькі!
Ой, ачнісь! зірні ты!

19/IX 1910 г.

|}


НА АДЗІНОЦЕ.

Між глыбокіх сьнягоў,
Дзе лес глуха шуміць,
Ціхі дом лясьнікоў,
Адзінока стаіць.

Воўчым вокам вакно
Ў цемні ночы блішчыць.
Дзеткі сьпяць ўжо даўно,
Толькі матка ня сьпіць,

Смыча-нітку яна,
Ўсё кудзельку прадзе.
Глухата, цішыня,
Толькі ўюга гудзе,

Завывае, як зьвер.
Стогне вяз над, страхой.
Страшна ў лесе цяпер,
Сьцішна ў хаце адной.