Старонка:Vodgulle 1922.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Слухай, Пётра: зьбегай к маме
Возьмеш хлеба, сала—
(А за грэбляй між лясамі
Іх сяло стаяла).

Так дзед кажа да Пятруся,
Хлопчыка малога.
— Калі-ж, дзедка, я баюся
Злыдзеня ліхога.

— Сьмейся, хлопча: мы-ж тут блізка.
А там зараз хаты;
Чуць што зьмерклась, месяц нізка,
Чуй—пяюць дзяўчаты —

* * *

Месяц вышай ўсё ўсплывае,
Поўнач недалёка;
Вось і сітца чуць мігае—
Ледзьве злозіш вокам.

Позны час, але ня сьпіцца
Базылю старому:
— Што, магло-б там прылучыцца
Пятрусю малому?

Што дагэтуль ня прыходзіць?
Час вярнуцца з даму,
Думка ў дзеда думку родзіць,
Неспакой старому.

— Пётра дома?—дзед спытаўся:—
Тыя пазіраюць.
І трывога, рух падняўся.
— Го-го-го!—гукаюць.

Сярод грэблі, між бярвеньня,
Вось гразёй заліты—
Божа мілы! вось здарэньне!—
Як-бы кім забіты,