Гэта старонка не была вычытаная
Чорная грэбля лягла срэдзь балота,
Хвэраст, бярвеньні, як рэбры, тырчаць
Грэбля паггная, гразь і плюхота,
Мова нядобрая ходзіць пра гаць.
* * *
Каля грэблі за балотам
Людзі начавалі;
Пж з-пад Пінска шлі пяхотам,
Таварыну гналі.
Сутунела, Ў цёмным лесе
Галасілі совы.
Нікла ў змроку ўсё Палесьсе,
Бор драмаў вяковы,
На балоце з чаратамі
Лазьнякі шапталі,
Дзесь у пушчы за дубамі
Пугачы крычалі.
Месяц бледны срэбрам ліўся
Ў нетры ночкі шэрай.
Люд гудзеў і варушыўся
Заняты вячэрай.
А касьцёрчык так прыветна.
Мігацеў, сьвяціўся,
І над лесам чуць заметна
К небу дым ўзнасіўся.
Залатымі матылькамі
Іскаркі ляталі
І высока над лістамі
Гасьлі, прападапі.
Зоркі ціха мігацелі,
Разубраўшы неба.
Вось, вячэраць лідзі селі—
Не хваціла хлеба.