Там, пад наміткай туманаў,
Відзен гай сасновы,
Што прабег паўзьверх курганаў,
Як дзявочы бровы.
А над гэтым ўсім прыветна
Нахілілась неба;
Сьвеціць сонца, незаметна
Поўніць колас хлебам.
Шэпчуць нівы ў полі згодна,
Гнуцца каласамі.
Ой, ты, поле! гай ты, родны!
Толькі-ж я ня з вамі!
Толькі ў думках я вас бачу,
Шум здалёк ваш чую;
Я бяз вас тут годы трачу
І па вас гарую.
18/III 1910 г.
|}
ПЕСЬНЯ ЖНІВА. Жарыць сонца бяз літосьці, Хоць бы хмарачка дзе ў небе, Душна ў полі і маркотна. Вось прышлі і жнейкі ў поле, |