Старонка:Vodgulle 1922.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Старонка праверана

Голас гучны і пявучы,
Як вясенька, малады,
Сакавіты і цягучы,
Поўны тугі і нуды.

Пакаціўся ён мяжою
І адбіўся паміж гор,
Потым дробнаю сьлязою
Ў неба вырваўся, замёр.

Многа смутку ў песьні жніва!
Хто той смутак парадзіў?
Ці ты, доля нешчасьліва?
Ці ты, журба бедных ніў?

Ці то вы, палі няплодны,
Горам песьню абвілі.
Каб нідзе пра край свой родны
Мы забыцца не маглі?

1/VIII 1912 г.

|}


МЕСЯЦ.

Ціха месяц адзінокі
Ходзіць ў небе над зямлёю.
Неразгаданы, далёкі,
Што ты бачыш пад сабою?

Бачыш сьлёзы ты людзкія,
Як з расою тэй ліюцца,
Як ў тумане думкі злыя
Горкім плачам аддаюцца,

Як бяз долі і бяз хлеба
Працавіты люд наш гнецца…
Кінь ты жальбу нашу ў неба—
Няхай неба ўскалыхнецца.


РЫНУ!“

Было і зьвялося—сьвет іншы паўстаў…
А вось што мне дзед мой нябошчык казаў: