Сагрэй ты нас,
Цяплом абвей!
Ідзі, вясна!
Ідзі скарэй!
|}
Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палёх,
І сьнег скрып пад палазамі,
І ціш зімовую ў лясох.
Люблю я ветру сьпеў гаротны
Ў мужычых комінаў глухіх,
На полі белыя палотны,
Абрусы хмарак сьнегавых,
Што засьцілаюць лугавіны
І далі ціхія палёў.
Мне любы ёлкі і хваіны
Пад белай наміткай сьнягоў.
У гэтых зьявішчах свабодных,
Ў малюнках гэтых халадоў
Так многа песень, сэрцу родных,
Ўспамінак мілых мне дзянькоў.
|
Дай, зірну ў сваё ваконца—
Сьнег і сьнег вакол, зіма.
І нейк цесна, як ў палонцы,
Ўсё цяжэй зьвісае цьма.
Там, за ярам, лес дубовы
Чуць сінеецца праз бель.
Ня чутно ніякай мовы,
Ўсюды белая пасьцель.
І стаяць маўкліва хаты,
Ў яр упёрліся двары.
|