Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст;

Сьпевам дружным, ціхім звонам
Поўніцца ўвесь луг,
І дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

15/V 1910 г.

|}


ВЕСНАВАЯ НОЧ.

На зямлю сырую
Ціха ночка пала,
Бляскам-дрыгаценьнем
Зорка замігала.

Адзінокі месяц
Выплывае з хмары,
На зямлю, на неба
Сходзяць яго чары.

З цёмнай высі-багны
Ўжо глядзяць стажары,
Пояс дыямэнтны
Ткуць нябёс абшары.

Лёгкімі шаўкамі
Хмаркі разгарнулісь,
І скрозь іх шчасьліва
Зоркі усьміхнулісь…

Ох, на што ты, ночка,
Так прыгожа-міла?
Колькі ў сэрцы думак
Ты мне абудзіла!

Ой, на што пра волю
Голас твой сьпявае.
Калі маё сэрца
Волечкі ня мае?