Перайсці да зместу

Старонка:Vodgulle 1922.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Сьціхнуў шум на карыдоры,
Ня чутно гаворкі,
На замок запёрты крэпка
Цесныя каморкі.

Ня зьвіняць жалезным звонам
Цяжкія кайданы…
Злосна, дзіка пазірае
Гэты дом паганы!

Шчыльна целам чалавечым
Сплош укрыты „нары“.
Ціснуць грудзі арыштантам,
Томяць, бедных, мары.

Сон трывожны ў сьпёртым дусе
Не дае пакою…
Эх, як марне прападае
Жыцьце маладое!

Сьвеціць лямпа нудным блескам,
А вакол ціхутка!
Праз рашотку не спаткаеш
Вокам нічагутка.

Ласьне сьвет убачыш бледны,
Як ліхтар мігае,
Ды за вуглам вецер вольны
Песьню засьпявае.

2/XII 1908 г.


СЬМЕРЦЬ АРЫШТАНТА.

Праз вастрожны двор закрыты
Два людцы маўчком ідуць,
З тоўстых дошак, сьпешна зьбіты,
Цесны гроб яны нясуць.

Ў звон ня звоняць, не сьпяваюць,
Нікагутка ня відно;