Старонка:Vodgulle 1922.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хоць навісьлі густахмары,
Хоць на змор мяне бяруць, —
Не! мяне ня справяць кары,
Толькі злосьці паддадуць!

3/II 1909 г.

|}


НОЧ У ВАСТРОЗЕ.

Ноч глухая. Ціха.
Густа лѐгла цьма.
Дрэмле назірачы,
Цяжка сьпіць турма.

Страшнай зяўрай зьмея
Карыдор глядзіць,
І тужліва лямпа
Сьвеціцца, дрыжыць.

Обак карыдору,
Камары відны,
Пад замкамі дзьверы,
З кратамі яны.

І здаецца, сьцены
Ціснуцца цяжэй,
Гнуць яны і душаць
Ўсё мацней, мацней…

Нудна, як ў магіле,
Глуха, як ў труне;
Толькі часам крыкне
Арыштант у сьне.

Мо’ Кабека[1] здасца,
Спраўніка сасьніць,
Ды „параша“ зрэдка
Гучна загрыміць.

20/X 1908 г.

  1. Старшыня Віленскай Судовае Палаты.