Старонка:Vita (1926).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАД ХАТАЙ…

Пад хатай, на прызьбе збуялай
ды грэецца дзень, сьветларусы.
Налівайцеся, гукі цымбалаў,
уцехай палёў Беларусі!

Ў вяснова-юнацкім разгуле
цьвярозяцца новыя песьні.
Яны смутак учора разулі, —
сягоньня-ж — хто іх равесьнік?

Пастух у палатанай сьвітцы,
ў раздольлі трубой што сваволіць.
Сьмейся на поплаве, Сьвіслач, —
сонца ў іх промені поіць.

Ды хіба дзяўчаты на ніве,
што сэрца юнацтвам вяселяць?
Ой-да песьняю далі абнімем
у гомане сіне-вясеньнім!