Старонка:Vita (1926).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я ДЛЯ БЕЛАРУСІ МІЛАЙ

Я для Беларусі мілай
радасьць дзён нашу…
.......
Над лесам зоры мклівяць,
хаваючы міганьне
ў лісьцяў шум.

Люблю — нашто хавацца?
Ну, быццам васілёк у жыце!
Ды, як і не?
Калі у кожнай хаце
шчасьце песьняю імжыць.

Калі на‘т вецер-зьлюга
прысеў за куст, як брат,
а сонца выплыла над лугам…
Ну, хто тут будзе ўжо ня рад?

Жыцьця ня трэба клікаць, —
яно між нас вяртлявіць ліст.
Прышлі з дуброў музыкі
і ў клюбах граюць на расхліст.