Старонка:Vita (1926).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРЫСЯДЗЕМ НА ПЯНЧУК

Прысядзем, хлопцы, на пянчук
і сьцісьнем сонца залатое!
Пачуцьці сьмеху не затояць, —
прысядзем, хлопцы, на пянчук!

Ня вее вецер ды слатою; —
я-ж песьню гучную пачну…
Прысядзем, хлопцы, на пянчук
і сьцісьнем сонца залатое!