Старонка:Vita (1926).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДУША ЛЮДЗКАЯ ХАЛАДЗЕЕ

Душа людзкая халадзее, —
ня звоняць песьні словамі,
Ужо з усьмешкамі лілёвымі —
цьвісьці ня хочуць больш надзеі.

Вякі прышлі у новым звоне,
прышлі ў надломленай сугучнасьці.
Сьцюдзённы дух у іх магутнасьці
лунае па-над новым сёньнем.

У іх старое захлынецца —
і гені родзіцца негаданы.
У яснацьвеце ды над хатамі
разьвесяць песьні сваё вецьце.