Старонка:Vita (1926).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ЮНАЦТВА ВІТАЮ

Я юнацтва заўсёды вітаю,
бо ў юнацтве жыцьцё.
Прасьпяваю яму я літаньне
на сьвітаньні палаючых дзён.

Яно заўжды ў экстазе,
у ім струны сьмяюцца бяз слоў.
Пакахаў я смуглявую Стасю,
пакахаў між шумлівых лясоў…