Старонка:Vita (1926).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ТУГІ ВЯЛІКАЙ НА ДУШЫ

З тугі вялікай на душы,
укленчу перад сонцам я…

Хай вецер любы мой шуміць,
хай п'е віно сям‘я.

Хто чуе перазвоны струн?
іх сэрца маладога жах…

Спаткаў учора я сястру,
спаткаў і не пазнаў.