Старонка:Vita (1926).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СКАМЯЧЫЎШЫ ЗЛОСЬЦЬ

Скамячыўшы злосьць у сэрцы,
я цалаваў асфальту шчокі.
Мая радасьць рвалася на чверці,
і не хацеў ні з кім я чаркі чокаць.

Дый не таму, што быў сярдзіты,
а так…
Бываюць горкія прычыны.
Ніколі сябру не сказаў: ідзі ты.
калі ён смутак піў нішчымны.

А мне?
Нашто, нашто ўспаміны? —
У песьні ўсё, як у крышталі.
Эх!.
Але-ж ці варта?..
Ў вачох іх студзіцца кавалак сталі.