Старонка:Vita (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗДАЕЦЦА…

Здаецца, што глядзеў-бы вечна й вечна
Ў таемна-існае сталецьцяў дно.
Люблю, калі гараць ды лямпа з сьвечкай,
калі іх сьвет зьліваецца ў адно.
Калі маўклівыя ў сваім міганьні,
а сполах ціха, ціха ўскалыхне.
Ніколі я прыгожага ня ганіў, —
Ў душы маёй заўсёды яго хмель.