Старонка:Vita (1926).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў ПАВЕВАХ СОНЕЧНАЙ КРАСЫ

Стаю ў павевах сонечнай красы
і думкі ў прамяністасьць агартаю.
Стаю, а ў сэрцы песьні нарассып,
а ў песьнях вобразы бягуць гуртамі.

Яны вяршка чужога не сальлюць,
і жыць падсуседзьмі я не дазволю.
Для іх, для іх зьвініць лясоў салют, —
іх радасьць — мілагучнасьць звону.