Старонка:Vita (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З ТАБОЙ Я СПАТКАЎСЯ УЧОРА

Эх, Стася, мілая Стася!
З табой я спаткаўся учора.
Каханьне разблутала тасьмы —
ў гэты вечар асеньні,
вечар так чорны.

Асыпалася песень насеньне —
ў шопаце ціха — пріветным
Ты вуснамі вусны паліла,
як сонца бяз ветру
цнатлівасьць вясновую лілій.

Чало я схіліў на калені
і ты, як малога,
песьціла палам дзявочым.
Гэта было не пад хмелем…
Зоры маўчалі над логам.

О, вочы, чарнявыя вочы!
Забыцца? Ня ў сіле!
Такія толькі ў случанкі.
Ў дуброве сава галасіла
ў ноч тую да самага ранку…