Старонка:Vita (1926).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЛКА-ЧАРНЯВЫЯ ВОЧЫ

Палка-чарнявыя вочы,
пунсовасьць гарачую вуснаў —
цалаваў я ня раз і ня двойчы,
цалаваў ды пад музыку гусьляў.

Белыя-ж грудзі і цела
да сябе прыціскаў у запале.
Помню як зоры мігцелі
і яснасьцю ў сэрца запалі.

Помню: жаданьне… нявіннасьць…
Стан яе й бёдры палалі.
Смутак у радасьць завіўся,
чыстую радасьць бяз плямы.

Ня скажа вам месяц бялясы, —
аб гэтым адны успаміны…
Як вецер завіс на балясах,
ведаюць толькі даліны.