Старонка:Vita (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАД ПРЫПЯЦЬЦЮ

Схіліўшыся над Прыпяцьцю,
бярозкі лісьцем п‘юць ваду.
Прыслухайся! Калышуцца
і гоман між сабой вядуць.

Пад сьпевы плыняў палявых,
цалуецца адна з аднэй.
Ах, не спазнаць хто можа іх,
скажы мне, вецер, ты хутчэй?

1923 г.