Старонка:Vita (1926).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАД ХМЕЛЕМ ВЯСНОВАГА ПІВА

Пад хмелем вясновага піва —
лявоніху струняць цымбалы,
а ў палёх разьвязанае плыні,
аўсяніцу поўдзень губляе,

Эх, вецер — лахудра жытнёвы,
чаго прысьмірнеў на пасту?
Мо‘ хочаш, каб поўдзень кляновы
за цябе размахнуўся ў кусту?

Дарэмна, дарэмна, мой дружа,
ня віхурыш бяскрылае сіні.
Ой, нашто нам пахучая ружа,
калі сэрца крынічнае стыне?!