Старонка:Vita (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЕПАГОДАЙ

Дзень, адзеўшыся смугой,
над ліпай
хліпае
імгой.

Шэльмы-ветры
гнуць асіны
ў мутнай сіні
ніцам
і базыраць з нетрай —
навальніцай

Пры выгане
сярдзіта чмыхае
крутовіна.