Старонка:Vita (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАДРАНЬНЕ

Лес яловы
галаву палошча ў сіні,
а кусты над рэзкай быстрай
ловяць
хваляў срэбных пырскі.

О, як слаўна!
Як прыгожа!
Месяц зьнік
за зелень збожжа.

І ўжо луг шырокі —
ненарокам —
хвост кудзеліць сівы.
Сонца-ж змрокі
б‘е на раны
і зьмятае колер сіні
памялом пунсовай рані.