Старонка:Vita (1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З-ЗА ЛЕСУ, ЛЕСУ…

З-за лесу,
лесу чмарага,
над соннай
хмараю
дзень раніцай іржэ.

На ніве ў ядраным аўсе
сонца
промені галодныя пасе.

Цыбаты вецер за сялом
задыхаўся ў палёх.
Мы чырвань даляў
песьняй засяём.
Сьмяецца нам
расой апырсканы быльнёг, —
мы жнём усход нязнаных слоў…

Гэй, далей —
к новым далям,
песьня жытніх каласоў!